Шлемы брамнікаў Беларусі. Ад простага да складанага

Аэрахакей

Іван Грунтоў 22 мая 2012 в 10:10
MezinШлемы Андрэя Мезіна — адзін з лепшых прыкладаў стаўлення галкіпера да сваёй экіпіроўкі Юлія Чэпа

Чорныя, белыя, блакітныя. «Палымяныя» і «выбухныя». Патрыятычныя і мемарыяльныя. Ваўкі, рысі ды зубры. Мянушкі і лічбы. Шматзначныя выявы і красамоўныя элементы. Якія яшчэ малюнкі можна знайсці на шлемах галкіпераў, якія маюць дачыненне да Беларусі? Goals.by каталагізаваў фотаздымкі з прыкладамі брамніцкага крэатыва.

Вядома, што нанесці аэраграфію на шлем — справа зусім не танная. Кошт працы часам вагаецца ад некалькіх сотняў да некалькіх тысячаў даляраў. Таму не кожны брамнік можа дазволіць сабе выдаткаваць грошы на  размалёўку шлема. Да таго ж у нашай краіне, нажаль, зусім не абавязкова мець на ім нейкі малюнак. З другога боку, не ўсе галкіперы паддаюцца моднай тэндэнцыі, аддаючы перавагу натуральнай афарбоўцы сваёй маскі. Бадай, самы яскравы прыклад такіх адносінаў – Віталь Коваль, які заўсёды гуляе ў белым шлеме.

Сярод беларускіх брамнікаў непафарбаванымі свае маскі пакінулі, напрыклад, Аляксандр Селязнёў і Зміцер Волкаў з «Магілёва».

Ды Максім Саманькоў, які ў мінулым сезоне абараняў вароты «Ліды». У выпадку экс-лідчаніна белы шлем няблага спалучаецца з колерам клубнай формы.

Не стаў выдумляць складаных малюнкаў і беларускі брамнік «Данбасу» Сцяпан Гарачэўскіх. На яго шлеме можна знайсці толькі дзве клубныя эмблемы — украінскага прадстаўніка КХЛ ды бабруйскага «Шынніка», колеры якога Сцяпан паспяхова абараняў у сезоне 2010/11.

Уладальнікамі чорных шлемаў у чэмпіянаце Беларусі з’яўляюцца экс-гарадзенец Сяргей Шабанаў ды навапалачанін Віталь Трус.

Трэба адзначыць, што маска брамніка «Хіміка-СКА» шыкоўна пасуе да вытрыманай у чорна-белай танальнасці формы наваполацкага клуба.

***

Лепшы брамнік чэмпіяната Беларусі Зміцер Мільчакоў таксама ўвесь сезон гуляў у белым шлеме.

Аднак за колькі часу да адпраўкі ў Хельсінкі атрымаў падарунак ад газеты «Прэсбол» ды кампаніі Teamline.

— Асаблівых пажаданняў не было, — тлумачыць Мільчакоў, аэраграфія на новым шлеме якога, вядома, была ўзгоднена з самім галкіперам. – Галоўнае: афарбоўка ў колеры нацыянальнай зборнай і 24-ы нумар Руслана Салея.

Даніна памяці абаронцу, які загінуў у авіякатастрофе пад Яраслаўлем, размяшчаецца на левым баку шлема. Унізе — гульнявы нумар, а ззаду нанесена прозвішча ўладальніка — у распранальні не пераблытаеш.

Апрабаваць новую экіпіроўку Зміцер ужо паспеў на чэмпіянаце свету.

Падобныя прыклады немудрагелістай аэраграфіі можна знайсці таксама на шлемах Мікі Оксы з «Юнацтва» ды Андрэя Петухова з «Віцебска». У абодвух брамнікаў на масках заўважаем «палымяныя» ўзоры, якія адрозніваюцца, бадай, толькі колерамі. Калі ў фіна яны залаціста-чорныя...

...то ў беларуса — бела-блакітныя.

***

Ад простых па дызайне варыянтаў звернемся да больш складаных. Латвійскі ахоўнік варот Яніс Аўзіньш з ліепайскага «Металургса» гуляе ў звышпатрыятычным шлеме. Які нават мае сваю гісторыю.

— Я атрымаў яго ад іншага латвійскага брамніка Петэрыса Скудры, які доўгі час выступаў у НХЛ за «Пітсбург», «Бостан» і «Ванкувер», — распавядае Аўзіньш. – Дарэчы, у гэтым жа шлеме некаторы час гуляў у рыжскім «Дынама» алімпійскі чэмпіён Мікаэль Тэлквіст.

Нешта незвычайнае намалявана і на масцы іншага латыша Яніса Калныньша, але, нажаль, прадэманстраваць якасны фатаздымак мы не маем магчымасці.

Даволі цікавы дызайн шлема мае вартаўнік варот гродзенскага «Нёмана» Ігар Брыкун.

Падчас гомельскага этапа кар’еры на масцы брамніка была намалявана рысь з клубнай эмблемы. Нельга не заўважыць таксама, што маску аблямоўвае бел-чырвона-белая стужка.

На ніжняй частцы шлема знаходзім мянушку Brik, а на левым баку — выяву Аляксея Касцючэнка, чалавека, які доўгі час узначальваў каардынацыйны савет «Гомеля» і значна паўплываў на развіццё хакея ў рэгіёне ды на лёсы многіх гульцоў, у тым ліку і Брыкуна. Касцючэнка загінуў у 2008-м годзе, але чалавечныя адносіны Аляксея Аляксеевіча да кожнага хакеіста пакінулі аб ім толькі добрую памяць.

***

«Жывёльны свет Беларусі багаты й разнастайны», — пеў Лявон Вольскі ў адным са сваіх хітоў. Зацвярджэнне ў стылі «кэп», аднак у хакеі гэтая тэма даволі папулярна. У Бабруйску – «бабры», у Жлобіне – «ваўкі», у Гомелі – «рысі», у Віцебску – «мядзведзі», у Мінску – «зубры» і гэтак далей. Таму не дзіўна, што неафіцыйныя назвы, мянушкі клубаў знаходзяць сваё адлюстраванне і на такой важнай частцы брамніцкай атрыбутыкі, як шлем. Найбольш яскрава гэта можна прасачыць на прыкладзе мінскага «Дынама».

Пасля прыезду ў Беларусь Кевін Лаланд некаторы час гуляў у звычайным белым шлеме.

Але напрыканцы кастрычніка на ім з’явіўся цэлы статак зуброў у розных інтэрпрэтацыях. Наверсе — добрыя блакітныя жывелкі з Белавежскай пушчы. З правага боку — больш суровы прадстаўнік віда з клубнай эмблемы.

А з левага — зубр праз некаторы час пасля сустрэчы з паляўнічым.

На ніжняй частцы шлема Лаланда змяшчаецца надпіс Dinamo, а ззаду — эмблема «Лакаматыва» з адзнакай трагічнай даты ды беларускі сцяг, колер якога Кевіну ў хуткім часе патрэбна будзе абараняць.

У мінулым сезоне зубрыная тэма была адлюстравана таксама на шлеме аднаго з лепшых брамнікаў Беларусі Андрэя Мезіна.

Дарэчы, акрамя беларускага сцяга на масцы дынамаўца прысутнічаў таксама і расейскі. Мянушка Андрэя знайшла адлюстраванне на ніжняй ахове.

У красавіку Мезін прадэманстраваў новы дызайн свайго шлема. Асноўнай тэмай яго афарбоўкі стала вераснёўская трагедыя 2011-га, у якой загінуў сябра Андрэя Руслан Салей. Яго выява і гады жыцця змяшчаюцца на левым баку шлема, а справа намалявана эмблема «Лакаматыва». На ніжняй частцы напісаны шматзначныя словы «Always in our hearts» («Заўсёды ў нашых сэрцах»).

Напэўна, мала хто памятае яшчэ ранейшую аэраграфію шлема Мезіна. Яе можна аднесці да праяваў Hardcorelicious’а, тэрміна, які звязаны з імем Пекі Рыннэ. Ён выкарыстоўваецца ў дачыненні да жорсткіх па дызайну брамніцкіх масак, якія змяшчаюць у сваёй канцэпцыі элементы, маючыя на мэце запалохванне саперніка.

Трэці «сталічны» брамнік, Ларс Хаўген, таксама мае на сваім шлеме выявы зуброў. Калі бела-блакітны тон афарбоўкі маскі з клубнымі колерамі «Дынама» спалучаецца цудоўна, то ў дачыненні да «гарняцкага» аранжавага такога сказаць нельга.

У дызайне масак нарвежца яскрава прасочваецца тэндэнцыя змяшчаць на левым баку эмблему клуба, за які ў дадзены час гуляе галкіпер. Зразумела, што падчас арэнды ў «Шахцёр» наноў Хаўген свой шлем не размалёўваў. А вось на чэмпіянаце свету гуляў у масцы з эмблемай роднага хакейнага саюза і надпісам Norge з правага боку.

Яшчэ дзве дэталі шлема Ларса датычацца яго ніжняй аховы і задняй часткі. Унізе па-руску напісана «Хауген», а ззаду можна ўбачыць малюнкі сцягоў Беларусі ды Нарвегіі і выяву, верагодна, аднаго з трафеяў, які Ларс дадаў у сваю калекцыю.

Ну а адна з самых цікавых афарбовак шлема была ў Роберта Эша, які гуляў за «Дынама» ў мінулым сезоне. Waylon Jennings, Hank Williams Jr., Johnny Cash ды Kid Rock — маска распавядае нам пра тое, што амерыканец з’яўляецца вялікім прыхільнікам гітарнай музыкі. Дарэчы, і сам Роберт не супраць часам патузаць струны.

***

Выявы жывёлаў на шлемах можна сустрэць і ў чэмпіянаце Беларусі. Да прыкладу, на масцы фінскага брамніка Пасі Хакінена, які абараняў колеры «Гомеля», намаляваны хтосьці з сямейства каціных. Па логіцы — рысь, але часам падаецца, што верхнюю частку шлема ўпрыгожвае хутчэй леў. Карацей, прапаную вам самім разабрацца ў гэтым малюнку.

Дарэчы, шлем Хакінена цудоўна прыстасаваны для выканання адной з функцый масачнай аэраграфіі. Спалучэнне насычанага блакітнага і выявы драпежнай жывёлы адразу кідаецца ў вочы. Прыцягнуць увагу форвардаў, унесці сумятню ў іх дзеянні — часам у гульні вырашальным для брамніка становіцца адно імгненне, а такія малюнкі даюць абаронцам варот шанс яго выйграць.

Яшчэ адзін прыклад жывёлы на шлеме — афарбоўка маскі Леаніда Грышукевіча. Тут усё прасцей (у сэнсе малюнка) – на шлеме галкіпера жлобінскага «Металурга» бачым выяву воўка. Не «сталёвага», вядома, а сапраўднага ляснога драпежніка са злосным ашчэрам.

На гэтым пакуль скончым. Ахапіць усе прыклады варатарскай творчасці ў нас наўрад ці атрымалася, але інтэрактыўнасць дазваляе вам дапоўніць каталог сваімі прыкладамі і фотаздымкамі. Давайце разам зробім наш хакей крышачку цікавейшым!

Ошибочка вышла? Выделите, пожалуйста, ее, нажмите Ctrl+Enter и срочно сообщите в редакцию

  • Код для вставки в блог
  • Опубликовать в Twitter

КХЛ, Экстралига, Беларусь, Динамо Минск, ХК Могилев, ХК Лида, Донбасс, Неман, Химик-СКА, Металлург, Юность, Шахтер, Металургс, ХК Гомель, Роберт Эш, Фото, Андрей Мезин, Виталий Коваль, Сергей Шабанов, Игорь Брикун, Мика Окса, Степан Горячевских, Дмитрий Мильчаков, Леонид Гришукевич, Виталий Трус, Максим Саманьков, Александр Селезнев, Ларс Хауген, Паси-Петтери Хаккинен, Кевин Лаланд, Янис Калныньш, Дмитрий Волков

Материалы по теме

  • Эдуард Занковец: «Второй белорусский клуб в КХЛ? Это окончательно добьет национальный чемпионат» 0 22 мая
  • Дмитрий Мелешко ответит на вопросы пользователей Goals.by 50 23 мая
  • Владимир Бережков: «Распилить бюджет минского «Динамо» в $25 млн. — задача подсознательная, невольно доминирующая над всеми остальными» 40 21 мая
  • Юлиус Шуплер: «Руководство клубом и сборной в одной стране неизбежно приведет к конфликту интересов» 11 15 мая
  • Минское «Динамо» выступило в заявлением по поводу отъезда Мезина из расположения сборной 6 12 мая

Комментарии 14

  • Robski Robski
    23 мая в 14:32

    Котов в прошлом сезоне

     

    http://mhs.by/wp-content/gallery/shaxtyor-ch-2-25-01-2011/mg_3182-copy.jpg

  • opium
    22 мая в 21:29

    У Брика шлем хорош) НЕ ИЗ-ЗА БЧБ! гармоничен просто, ИМХО. У Паси и Мезина норм_

  • Печенег
    22 мая в 20:24

    Ответ пользователю vawkalak на комментарий #295007:

    Что это за цвет такой новый - бело-красно-белый? ))))

  • zmitrachok zmitrachok
    22 мая в 16:37

    дзякуй за мову!

  • yyuurriikk
    22 мая в 15:22

    хм,что в том брикуне красивого,обычную полоску изобразил,так радости полные штаны,вот у мезина с молодым латышом действительно произведения искусства,а не шлемы!

  • Likvidator
    22 мая в 15:02

    Брикун - красавчик.

  • Жужелица Жужелица
    22 мая в 14:26

    Ответ пользователю anrogach на комментарий #295072:

    Было бы Хаўген, а ещё вероятнее Гаўген если он Haugen.

  • anrogach anrogach
    22 мая в 14:04

    "Унізе па-руску напісана «Хауген»"

     

    А чаму такая ўпэўненасьць? Можа гэта па-беларуску?

  • Одинокий Пекарь
    22 мая в 13:21

    Брикун рулит)

  • bella_chub
    22 мая в 12:41

    "Напэўна, мала хто памятае яшчэ ранейшую аэраграфію шлема Мезіна." - памятаем, яшчэ як памятаем!

     

    Дылетаааант...

     

    " выяву, верагодна, аднаго з трафеяў, які Ларс дадаў у сваю калекцыю" - гэта Кубак Гагарына...

  • exa exa
    22 мая в 12:16

    цікава было пачытаць

  • vawkalak vawkalak
    22 мая в 11:24

    даешь погоню и бело-красно-белый цвет:)!

     

    брикуну респект:)

  • ZUBRUS16
    22 мая в 11:06

    с одной стороны у брикуна бчб,но с дргугой - он на кубке полесья в маске с "капустой" и "закатом над болотом играл". Конечно здорово было бы увидеть погоню на масках.

  • andorac andorac
    22 мая в 10:49

    матэрыял супер!

15 апреля

  • 15:31

    ЧМ-2014. Лаланд представил новый шлем  

  • 15:31

    Андрей Стась: «В Гродно со сборной я еще играть не буду. Нельзя рисковать» 

  • 13:40

    Бирюков подписал двухлетний контракт с «Югрой» 

  • 13:35

    НХЛ. «Монреаль» подписал контракт новичка с шведским форвардом де ла Розом 

  • 13:22

    «Адмирал» обыграл сборную Японии и занял третье место на турнире в Хабаровске 

  • 13:17

    «Амур» победил сборную Украины и выиграл домашний турнир 

  • 13:00

    Брэйден Холтби: «Наша плохая игра породила слухи о возможной перестройке» 

  • 12:45

    НХЛ. Макдона восстановился после травмы 

  • 12:45

    Озолиньш пропустит чемпионат мира в Минске 

  • 12:45

    Джон Торторелла: «Ванкуверу» сейчас нужна перестройка, а не воспоминания о 2011 году — команда с тех пор «зачерствела» 

Все новости

  • Футбольный клуб БАТЭ
  • Футбольный клуб Белшина
  • Футбольный клуб Гомель
  • Футбольный клуб Динамо Брест
  • Футбольный клуб Динамо Минск
  • Футбольный клуб Днепр
  • Футбольный клуб Минск
  • Футбольный клуб Нафтан
  • Футбольный клуб Неман
  • Футбольный клуб Славия
  • Футбольный клуб Торпедо-БелАЗ
  • Футбольный клуб Шахтер

  • Таблица
Команда Игры Очки
1 Белшина 0 0
2 БАТЭ 0 0
3 Гомель 0 0
4 Днепр 0 0
5 Динамо Брест 0 0
6 Динамо Минск 0 0
7 Минск 0 0
8 Неман 0 0
9 Шахтер 0 0
10 Нафтан 0 0
11 Торпедо-БелАЗ 0 0
12 Слуцк 0 0
Футбол Беларусь
чемпионат Беларуси
БАТЭ
высшая лига
первая лига
вторая лига
дублеры
Кубок Беларуси
Сборные
сборная Беларуси
сборная Беларуси мол.
квалификация ЧМ-2014
Еврокубки
Лига чемпионов
Лига Европы
Европейские чемпионаты
премьер-лига Россия
премьер-лига Англия
примера Испания
бундеслига Германия
серия А Италия
премьер-лига Украина
Хоккей
Экстралига
КХЛ
Динамо Минск
НХЛ
ЧМ-2013
ЧМ-2014
сборная Беларуси
Баскетбол
Беларусь
сборная Беларуси
сборная Беларусь жен.
Единая лига ВТБ
НБА
Гандбол
Беларусь
сборная Беларуси
Лига чемпионов
Теннис
Виктория Азаренко
Биатлон
Дарья Домрачева
Прочие
Бокс
Велоспорт
Легкая атлетика
Формула-1
Фристайл
Сервисы
Матч-центр
Фото
Видео
Блоги
Конференции
Сайт
O Goals.by
Редакция
Контакты
Вакансии
Реклама
Информация
Пользовательское соглашение
Партнеры
Goals.by в Twitter
Goals.by ВКонтакте
Goals.by на Facebook

© Goals.by, 2010-2014

Система управления рекламой - AdFox

Ошибка в тексте

Послать сообщение об ошибке в редакцию? Ваш браузер останется на той же странице.