Еврочеллендж |
|
---|
У трэцім туры Еўрачэленджа «Цмокі» змагаліся з дацкім «Бакен Бэарс», які займае апошняе месца ў групе L. Зрэшты, нават нягледзячы на турнірную субардынацыю, гаспадары аказалі падапечным Кайрыса годны супраціў. Але ўсё ж не перашкодзілі ім атрымаць другую перамогу ў першым крузе і павялічыць тым самым шанцы на трапленне ў чвэрцьфінал
Яшчэ ў анонсе паядынку мы згадвалі пра недапушчальнасць шапказакідальніцкіх настрояў. Сапраўды, нягледзячы на статус аўтсайдэра матчу (і групы ў цэлым), «мядзведзі» здзівілі ўжо на старце. Напрыклад, праявілі зладжанасць у абарончых рэдутах. У прыватнасці, зонная абарона гаспадароў істотна ўскладніла жыццё нашым „вялікім“. Варта было Бэнсану і кампаніі атрымаць мяч паблізу ад кальца, як маментальна вынікала падстрахоўка з боку апанента. У выніку калі нашым волатам і ўдавалася адшукаць магчымасць для кідка, то ішоў ён з сур'ёзным супрацівам. Вядома, лепшы метад па ўскрыцці „зоны“ — хуткае перамяшчэнне мяча і кідкі з перыметра — шырока вядомы. Аднак як на злосць трохачковыя ў „драконаў“ не пайшлі. У прыватнасці, толькі ў першай чвэрці Харпер і кампанія выканалі 8 далёкіх спроб — і не трапілі ні разу.
У сваю чаргу датчане карысталіся кожнай асечкай візаві — і імкнуліся пераўтварыць у хуткі адрыў любы промах апанента. Дзякуючы рэактыўнасці Кэнэта Баркера нярэдка гэта ўдавалася. У выніку чаго большую частку стартавай 10-хвілінкі гаспадары ўпэўнена вялі ў ліку.
На шчасце, на кані яны прабылі нядоўга. „Траячка“ Міркавіча ў пачатку другой чвэрці азначала пералом, які ўключыў у сябе рывок 10:0. Больш за тое, пасля добрага адрэзку ў выкананні Харпера, а таксама траплення з фалом Трасцінецкага незадоўга да вялікага перапынку, госці і зусім вялі 9 ачкоў. Нажаль, утрымаць камфортную перавагу не ўдалося. У канцоўцы перыяду скандынавы ўмела выкарыстоўвалі прэсінг па ўсёй пляцоўцы, вымусілі „Цмокаў“ здзейсніць пару памылак і, як следства, скарацілі адставанне ўтрая.
Зрэшты, пасля антракту тая калізія хутка выветрылася з памяці. Слушная гульня ў абароне нашай каманды прывяла да таго, што ккд пазіцыйнага нападу гаспадароў імкліва рухаўся да нулявой адзнакі. Часцей за ўсё гульцы „Бакен-Бэарс“ беспаспяхова шукалі варыянты для нападу на працягу практычна ўсіх 24 секунд, пасля чаго вырашаліся на авантурныя і малаэфектыўныя спробы. Так, у іх усё яшчэ атрымлівалася набіраць ачкі з хуткіх адрываў, толькі вось рабіць гэта гэтак жа часта, як у першай чвэрці, ужо не ўдавалася. У выніку за першыя тры хвіліны трэцяй чвэрці датчане набралі толькі 2 ачкі — і неўзабаве лідарства гасцей зноў набліжалася да двухзначнай адзнакі. Але што самае галоўнае — пасля вялікага перапынку практычна не пакідала адчуванне таго, што „драконы“ непадзельна кантралююць ход суперніцтва. Усумніліся мы ў гэтым толькі аднойчы. На экватары перыяду два трохачковых запар ад Лаерке і Якабсэна скарацілі было дэфіцыт „мядзведзяў“ да "-4". Своечасова ўзяты Данальдасам Кайрыспм тайм-аўт пайшоў яго падапечным на карысць — і неўзабаве госці вярнулі страчанае.
У заключнай жа чвэрці гаспадары доўгі час не тое каб не падбіраліся да суперніка. Наадварот, адпусцілі яго далей. Пры гэтым нават моцныя бакі „датчан“ далі цечу. У прыватнасці, гаспадары далі волю Бэнсану, які толькі за палову перыяду настраляў 7 ачкоў — і адправіўся на адпачынак. Да таго моманту наша каманда вяла ўжо "+13". Здавалася б, на тым можна паставіць кропку і павіншаваць беларускі клуб з вікторыяй. Але не тут-то было. У застаўшыся час скандынаўскі клуб зноў прымусіў панервавацца мінчукоў. Чарговае пісьменнае выкарыстанне прэсінгу разам з парачкай своечасовых далёкіх трапленняў прывялі да таго, што за 41 секунду да сірэны „мядзведзі“ скарацілі адставанне ўсяго да 4 балаў! На шчасце, непрыемнага для нас працягу не было. «Цмокі» ўсё ж атрымалі другую перамогу ў трох матчах Топ-16 Еўрачэленджа — і тым самым павысілі шанцы на выхад у чвэрцьфінал.
Бакен-Бэарс — Цмокі-Мінск - 76:83 (18:12, 16:25, 16:23, 26:23)
Орхус. 28 студзеня
Бакен-Бэарс: Баркер (19), Лерке (12), Пэн (16 + 9 пад), Іверсэн (2), Крыстоферсэн (8 + 7 пад); Якабсэн (10), Саглерц (7), Аколіе (2 + 8 пад), Квіст (0), Ліндберг (0), Раўн (н.в.), Нільсэн (н.в.).
Цмокі-Мінск: Міркавіч (12), Харпер (7 + 8 пад + 4 пер), Коршук (0), Ульянка (10), Бэнсан (25); Трасцінецкі (8), Бразелтан (7), Лашкевіч (6), Лютыч (5), Хантэр (3 + 8 пад).
Фота: Алан Хогхольм
Ошибочка вышла? Выделите, пожалуйста, ее, нажмите Ctrl+Enter и срочно сообщите в редакцию
Лучшие картинки и видео о спорте со всего света.
Блог Тимура Иванова и Дениса Егорова о футболе и о другом спорте
Эффект бабочки. Промах Горбунова, жест Анелька и еще 9 резонансных действий футболистов 0
Дайджест лучших материалов о белорусском спорте
Згодзен. Эвалюцыя хакейнага «Дынама» і мастацтва правільна ківаць галавой 25
Блог о том, как сделать белорусский спорт лучше
Блог Михаила Мозакова о женском баскетболе
Татьяна Троина
Обновлено 1 ноября
Александр Кудрявцев
Обновлено 26 марта
© Goals.by, 2010-2015
Система управления рекламой - AdFox
Комментарии 0