Rock the Tsmok

Афіцыйны блог БК Цмокі-Мінск

Клан рыжан

Tsmoki_logo 17 января 2014 в 15:40
Jf1ejzvj5fo

У нядзелю, 19 студзеня, а 16.00 сталічныя «Цмокі» пазмагаюцца з латвійскім ВЭФам. Той самай камандай, якую беларускі клуб абыграў у першым для сябе матчы бягучага розыгрышу Адзінай лігі ВТБ. Аднак атрымліваць асалоду ад былога поспеху не варта, бо будучы паядынак мае каласальнае значэнне ў плане «драконаўскіх» перспектыў адносна траплення ў фінальную частку розыгрышу.

Дуэль першага круга напэўна грэе душу беларускім заўзятарам. Тады, нагадаем, «Цмокі» адолелі суперніка ў „Арэне-Рыга“ з лікам 89:83. Зрэшты, упівацца восеньскім поспехам падапечным Данальдаса Кайрыса сёння не з рукі. Бо з тых часоў латышская каманда зведала некалькі змен, якія падзейнічалі на калектыў станоўча. Па-першае, ВЭФ яшчэ восенню пазбавіўся ад літоўскага легіянера Томаса Дзелінікайтыса, які і блізка не апраўдаў ускладзеных на яго надзей. Па-другое, прыбалты падпісалі Рыхардса Куксікса, які ў першым жа матчы за новы клуб набраў 19 ачкоў, адгрузіўшы іх не каму-небудзь, а самому маскоўскаму ЦСКА. Па-трэцяе, у сустрэчы першага тура не ўдзельнічаў Кенан Байрамавіч, які на дадзены момант з„яўляецца безумоўна лепшым гульцом „электратэхнікаў“. Па сярэдняй колькасці набраных ачкоў (17,9) ён размяшчаецца на шостым радку сярод усіх удзельнікаў розыгрышу. Па колькасці падбораў (7,3) - на восьмым. Падкрэслім, што звязку навабранцаў ВЭФа асобна пахваліў нават Этарэ Месіна пасля таго, як яго зорныя армейцы з велізарнай працай ледзь адолелі дома няўступлівых прыбалтаў.

Рэцэпт перамогі над ВЭФам „Цмокам“ вядомы. Так, латвійцы зрабілі крок наперад у адносінах да дэбютнай памылкі, але пры гэтым не з“яўляюцца нястрымным монстрам, на якога варта глядзець знізу ўверх. Наадварот, галоўная сіла падапечных Рамунаса Бутаўтаса можа папросту трансфармавацца і ў самае слабае месца. Вядома, „дальнабойная артылерыя“ — рэч небяспечная, калі ключавыя выканаўцы дружыны з першых жа хвілін адчуюць кідок. З іншага боку, страта рытму можа пацягнуць за сабой катастрафічныя наступствы. І справа нават не столькі ў страце „планавых“ ачкоў, колькі ў неабходнасці пераходу да плана Б — якога ў рукаве галаўкама можа і не апынуцца.

Якім чынам збіць прыцэл тамтэйшым снайперам? Спосабаў некалькі — і ўсе яны відавочныя. Дапаможа і запаволенне тэмпу, і чэпкая абарона на перыметры. Акрамя таго, неабходна мінімізаваць колькасць страт для таго, каб як мага часцей прымушаць апанента атакаваць пазіцыйна. Бо выхады "4 у 3", "5 у 4" і гэтак далей гульцы ВЭФа нярэдка трансфармуюць у адкрыты кідок з-за дугі. Верагодней за ўсё, спаборніцтву ў адкрытай барацьбе падапечныя Кайрыса аддадуць перавагу і на гэты раз. Тым самым пацешаць заўзятараў высокімі хуткасцямі і выніковасцю. Улічваючы гэтыя моманты, а таксама значэнне матчу ў цэлым, сталічныя заўзятары проста не маюць маральнага права праігнараваць гэта відовішча. Час і месца сустрэчы — 19-га студзеня, „Мінск-Арэна“, 16.00.

 

Падрабязнае прэв'ю матча «Цмокі-Мінск» — ВЭФ чытайце на нашым афіцыйным сайце.

 

Фота: Мікус Клавінс

Ошибочка вышла? Выделите, пожалуйста, ее, нажмите Ctrl+Enter и срочно сообщите в редакцию

  • Код для вставки в блог
  • Опубликовать в Twitter

Единая лига ВТБ, Цмокi-Мiнск, ВЭФ

Оцените материал:
Хорошо
Плохо

Комментарии 0


Футбол Беларусь
чемпионат Беларуси
БАТЭ
высшая лига
первая лига
вторая лига
дублеры
Кубок Беларуси
Сборные
сборная Беларуси
сборная Беларуси мол.
квалификация ЧМ-2014
Еврокубки
Лига чемпионов
Лига Европы
Европейские чемпионаты
премьер-лига Россия
премьер-лига Англия
примера Испания
бундеслига Германия
серия А Италия
премьер-лига Украина
Хоккей
Экстралига
КХЛ
Динамо Минск
НХЛ
ЧМ-2013
ЧМ-2014
сборная Беларуси
Баскетбол
Беларусь
сборная Беларуси
сборная Беларусь жен.
Единая лига ВТБ
НБА
Гандбол
Беларусь
сборная Беларуси
Лига чемпионов
Теннис
Виктория Азаренко
Биатлон
Дарья Домрачева
Прочие
Бокс
Велоспорт
Легкая атлетика
Формула-1
Фристайл
Сервисы
Матч-центр
Фото
Видео
Блоги
Конференции
Сайт
O Goals.by
Редакция
Контакты
Вакансии
Реклама
Информация
Пользовательское соглашение
Партнеры
Goals.by в Twitter
Goals.by ВКонтакте
Goals.by на Facebook

© Goals.by, 2010-2014

Система управления рекламой - AdFox