Rock the Tsmok

Афіцыйны блог БК Цмокі-Мінск

Ноткі «Коткі»

Tsmoki_logo 14 января 2014 в 09:40
Vilpas_1

У сераду, 15 студзеня, мужчынская каманда «Цмокі» стартуе ў Топ-16 Еўрачэленджа. Падапечныя Данальдаса Кайрыса адкрыюць праграму чарговага кантынентальнага этапу паядынкам з фінскай „Коткай“, які адбудзецца ў аднайменным горадзе на “Steveco Areena”. Для азнаямлення з апанентам «драконаў» мы адказваем на самыя актуальныя пытанні, якімі задаюцца заўзятары мінскай каманды.

ЯК «КОТКА» ПРАБІЛАСЯ Ў ТОП-16?

Падарожжа фінаў у Топ-16 Еўрачэленджа праходзіла ў лепшых традыцыях спартыўных драм. У апошнім туры паўночны калектыў сустракаўся з бельгійскім „Акапі“ — і у ім „Котцы“ кроў з носу патрэбная была перамога. Прычым з перавагай як мінімум у тры ачкі. Пры гэтым мала таго, што сустрэча праходзіла ў Алсце, так і яшчэ да пачатку заключнай чвэрці скандынавы саступалі з розніцай у восем балаў! Зрэшты, неўзабаве фіны пераламалі няўдалы ход суперніцтва, параўнаўшы лік рыўком 8:0, а пазней і дамагліся неабходнай перавагі. Праўда, незадоўга да сірэны драма ледзь не ператварылася ў камедыю, бо за чатыры секунды да канца пры перавазе ў тыя самыя тры ачкі МакДэйд... здзейсніў страту! Аднак каралеўскім падарункам гаспадары не скарысталіся. Кідок Стэйнбаха мэты не дасягнуў — і ў выніку ў наступную стадыю ступілі баскетбалісты „Коткі“, заадно з „Акапі“ апярэдзіўшы галандскі „Гронінген“.



ЧАГО ВАРТА АСЦЕРАГАЦЦА?

Вышэйапісаны вырашальны матч першай групавой стадыі ператварыўся ў бенефіс Шарода Кары. 178-сантыметровы абаронца запісаў у актыў аж 38 (!) ачкоў. Усяго ж у рамках Еўрачэленджа амерыканец набірае па 22,6 бала за гульню, займаючы па гэтым паказчыку другое месца ў розыгрышы. Цікава, што Кары таксама акупаваў і другі радок у спісе лепшых распасоўшчыкаў (6,4 перадачы за сустрэчу). У асістэнцкім жа таленце „малога“ ў нацыянальным першынстве надоечы пераканалася і знаёмая нам „Хонка“. У дуэлі з былым удзельнікам лігі ВТБ Шарод раздаў 12 перадач.
Акрамя таго, небяспека Кары складаецца яшчэ і ў тым, што высокую рэзультатыўнасць ён спалучае з рэдкай эфектыўнасцю. Напрыклад, рэалізуе больш за палову кідкоў з-за дугі. „Дальнабойная артылерыя“ — і зусім адзін з галоўных козыраў „Коткі“. Намаганнямі тройцы першакласных снайпераў Кары — Мацінен — Аерс фінская дружына на папярэдняй стадыі рэалізоўвала больш за 40 адсоткаў далёкіх спробаў. І гэта пры амаль 30 далёкіх кідках у сярэднім за гульню!



ШТО МЫ МОЖАМ СУПРАЦЬПАСТАВІЦЬ?

Тым не менш, бліжэйшы апанент „цмокаў“ цалкам уразлівы. Гэта відавочна, калі ўлічыць, што фіны знаходзіліся ў адным промаху ад вылету з Еўрачэленджа. Акрамя таго, хай яны і размяшчаюцца на трэцім месцы ў нацыянальным чэмпіянаце, але саступілі ўжо сем разоў у 22 матчах.
Па-першае, мінчукі ў будучай дуэлі будуць валодаць бясспрэчнай перавагай пад шчытамі. Усё ж такі фактуры пярэдняй лініі „Коткі“ відавочна бракуе для роўнай барацьбы за адскок. Напрыклад, адзіны ў складзе дружыны выканаўца, які не саступае па раставых паказчыках Бэнсану і Харперу, 22-гадовы Вантая, пакуль сыраваты для падобных бітваў і часцей за ўсё адпрацоўвае „смеццевы“ час.
Па-другое, аддаючы перавагу атакуючаму стылю баскетбола, „Котка“ нярэдка трапляе ў няёмкае становішча, сутыкнуўшыся з неабходнасцю весці пазіцыйнае нападзенне. Таму запаволенне тэмпу ў дадзеным выпадку давялося б дарэчы.
Па-трэцяе, залішняя залежнасць ад аднаго чалавека рэдка ідзе на карысць баскетбольнай камандзе. Вось і фінскі калектыў у дадзеным выпадку не выключэнне. Варта Кары трапіць у ціскі шчыльнай апекі (яшчэ лепш — прэсінгу) - і клубу з Суомі прыйдзецца на хаду выдумляць альтэрнатыўныя тактычныя хады, якія з высокай доляй верагоднасці не спрацуюць.
Увогуле, „Котка“, з якой «Цмокі» сустрэнуцца ў сераду, хай і не пазбаўленая добрых якасцяў, але ў той жа час валодае і відавочнымі недахопамі. Калі падапечныя Кайрыса вымуць максімальную выгаду са слабых месцаў суперніка, першая перамога ў Топ-16 Еўрачэленджа не прымусіць сябе чакаць.

Ошибочка вышла? Выделите, пожалуйста, ее, нажмите Ctrl+Enter и срочно сообщите в редакцию

  • Код для вставки в блог
  • Опубликовать в Twitter

Еврочеллендж, Цмокi-Мiнск

Оцените материал:
Хорошо
Плохо

Комментарии 9

  • Josh
    15 янв. в 20:40

    Ответ пользователю carpet на комментарий #693846:

    Нажаль праўда

  • carpet
    15 янв. в 19:24

    Ответ пользователю Josh на комментарий #693713:

    у финов с тв почти как с бт - с тв договорились только на первую стадию, на эту нет. так что 90% что ничего не будет

  • dr.on1 dr.on1
    15 янв. в 19:18

    Спадары, спасылки кали ласка, кали ёсць

  • Палешук
    15 янв. в 17:45

    "Коткі" супраць "Цмокі" - гэта гучыць магутна! Спадзяюся, перавага на фінальным табло будзе за намі.

  • Josh
    15 янв. в 15:43

    Ответ пользователю Tsmoki-press на комментарий #693666:

    Таксама думаю, фіны штосьці ды выкладуць.. Дзяк.

  • Tsmoki-press Tsmoki-press
    15 янв. в 14:37

    Ответ пользователю Josh на комментарий #693632:

    На жаль, и Б-5 адмяніў трансляцыю, будзем шукаць бліжэй да матча спасылкі.

  • Josh
    15 янв. в 13:44

    Дзе можна было б глянуць трансляцыю гаротнікам, якім Бог не даў БТ5?

  • SARACIN0102 SARACIN0102
    15 янв. в 13:33

    Да после предыдущего неожиданного поражения наша команда не может проиграть. Ставлю +15 в нашу пользу!

  • Dzmitry Piskur Dzmitry Piskur
    15 янв. в 11:33

    Хай шанцуе!


Футбол Беларусь
чемпионат Беларуси
БАТЭ
высшая лига
первая лига
вторая лига
дублеры
Кубок Беларуси
Сборные
сборная Беларуси
сборная Беларуси мол.
квалификация ЧМ-2014
Еврокубки
Лига чемпионов
Лига Европы
Европейские чемпионаты
премьер-лига Россия
премьер-лига Англия
примера Испания
бундеслига Германия
серия А Италия
премьер-лига Украина
Хоккей
Экстралига
КХЛ
Динамо Минск
НХЛ
ЧМ-2013
ЧМ-2014
сборная Беларуси
Баскетбол
Беларусь
сборная Беларуси
сборная Беларусь жен.
Единая лига ВТБ
НБА
Гандбол
Беларусь
сборная Беларуси
Лига чемпионов
Теннис
Виктория Азаренко
Биатлон
Дарья Домрачева
Прочие
Бокс
Велоспорт
Легкая атлетика
Формула-1
Фристайл
Сервисы
Матч-центр
Фото
Видео
Блоги
Конференции
Сайт
O Goals.by
Редакция
Контакты
Вакансии
Реклама
Информация
Пользовательское соглашение
Партнеры
Goals.by в Twitter
Goals.by ВКонтакте
Goals.by на Facebook

© Goals.by, 2010-2014

Система управления рекламой - AdFox