Rock the Tsmok

Афіцыйны блог БК Цмокі-Мінск

Нешчаслівая Клайпеда

Tsmoki_logo 12 января 2014 в 23:27
_7wqzd1ebec

У рамках Адзінай лігі ВТБ мужчынская каманда «Цмокі» адправілася ў Клайпеду за першай перамогай у новым каляндарным годзе. На жаль, як і год таму, беларуская дружына зноў саступіла «Няптунасу», толькі на гэты раз абышлося без авертайма. Перамогу ж літоўскаму клубу прынёс шалёны кідок Рункаўскаса на апошняй секундзе супрацьстаяння. Для злога генія мінчукоў гэта быў 10 трохачковы ў матчы.

Букмекерскія канторы, якія вызначылі «Няптунас» як фаварыта пары (хай і далёка не безумоўнага), напэўна былі ашаломленыя бліцкрыгам мінчукоў. Можа, за час гульнявога прастою „драконы“ засумавалі па баскетболе. Можа, Данальдас Кайрыс „напампаваў“ іх палымянымі прамовамі. Як бы там ні было, але старт паядынку госці правялі на парадак больш упэўнена апанентаў. Ці ледзь не кожную страту або промах суперніка мінчукі канвертавалі ў хуткі адрыў, сарваць які ўдавалася хіба што цаной парушэння. У выніку гаспадары ўжо за пару хвілін перабралі камандных заўваг. Акрамя гэтага, і ў пазіцыйным нападзенні праблемы нейкі час абыходзілі беларусаў бокам. Шмат у чым дзякуючы відавочнай перавазе ў фактуры „вялікіх“. Бо пасля ад'езду Сміта ў складзе літоўцаў застаўся толькі адзін намінальны цэнтравы — Галдзікас, рост якога складае "ўсяго" 204 сантыметры.

У другой жа чвэрці парачка далёкіх спроб Шаракаўскаса і зусім дазволіла „Няптунасу“ зраўняць лік — 23:23. Акрамя таго, да таго моманту чатыры персанальных заўвагі атрымаў Бэнсан — і, зразумела, адправіўся на лаўку. Добра, што асноўнага цэнтравога якасна замянялі Хантэр, Лашкевіч і Коршук. Акрамя таго, пасля раўнавагі беларусы ўшчыльнілі абарону на перыметры, а адрэзкамі ўдала выкарыстоўвалі прэсінг па ўсёй пляцоўцы. Усё гэта нярэдка прыводзіла да страт гаспадароў (16 толькі за першую палову!), якія госці, як ужо адзначалася, па-майстэрску выкарыстоўвалі. У выніку неўзабаве „цмокі“ здзейснілі рывок 10:0, шэсць ачкоў у якім набраў усё той жа Хантэр. Глядзіш, і сышлі б на вялікі перапынак з двухзначнай перавагай, калі б не дзве шалёныя і цалкам нелагічныя „трошкі“ Рункаўскаса пад заслону чвэрці.
 

Нажаль, антракт не збіў прыцэл лепшага снайпера гаспадароў. Нават наадварот. Толькі ў трэцяй чвэрці Рункаўскас настраляў 11 ачкоў, да таго часу давёўшы асабісты ўлоў да 27 балаў. У выніку Марыус практычна ў адзіночку вярнуў клуб з Клайпеды ў гульню. Праўда, паспеў адзначыцца і са знакам „мінус“. У канцы 10-хвілінкі ён настолькі засмуціўся прабежцы, што зарабіў тэхнічны. Ва ўмовах жа роўнай барацьбы лішнія штрафныя зусім не лішнія — і ў выніку беларусы сыходзілі на заключную чвэрць хай і з невялікай, але ўсё ж перавагай.

Неўзабаве ж пасля аднаўлення гульні нядобраму прыкладу старэйшага таварыша рушыў услед і Улановас. Гулец, які на гэтым тыдні адсвяткаваў 22-і дзень народзінаў, вырашыў выправіць страту таварыша вельмі нетрывіяльным спосабам — схапіў за руку Трасцінецкага ў той момант, як Аляксей напэўна ўжо разважаў пра тое, якім менавіта слэм-данкам яму завяршыць хуткі адрыў. Зразумела, Эдагараса пакаралі неспартыўным фолам. Здавалася б, той эпізод можа стаць гэткім Рубіконам, за якім застануцца надзеі „Няптунаса“ на вікторыю. Аднак літоўцы не склалі зброю — і зноў метадычна адыгрывалі адставанне. У выніку за чатыры хвіліны да сірэны шалі зноў выраўняліся. Пасля чарговага шалёнага трохачковага Рункаўскаса...

 
Усё той жа няўрымслівы лідар гаспадароў стаў галоўнай дзеючай асобай і ў канцоўцы. Так, спачатку ён адзначыўся чарговым далёкім трапленнем (дзевятым у матчы!), а пазней забіў абодва штрафных пасля спрэчнага фолу Хантэра. Неўзабаве, праўда, Марыус падарыў надзею беларускім заўзятарам, парушыўшы правілы на Пэці падчас выканання ім кідка з-за дугі. У выніку абаронца стрымана рэалізаваў 3 штрафных і зраўняў лік. У „Няптунаса“ заставаўся час — і не трэба было хадзіць да варажбіткі для таго, каб вызначыць, праз чые рукі пройдзе патэнцыйна пераможная атака. Пры гэтым спачатку Рункаўскас паспрабаваў вызначыцца з сярэдняй дыстанцыі, але нарваўся на блок-шот Бэнсана. Авертайм? Нажаль, не. Насуперак нашым чаканням, мяч пасля блока застаўся ў Рункаўскаса, які выканаў кідок адчаю праз руку ўсё таго ж Бэнсана на апошніх імгненнях матчу. На жаль, насуперак усякай баскетбольнай логіцы чарговая шалёная спроба абаронцы дасягнула мэты, давёўшы да экстазу літоўскую тарсіду і абрынуўшы ў магільнае маўчанне беларусаў, якія назіралі за перыпетыямі сустрэчы.

Данальдас КАЙРЫС, галоўны трэнер БК „Цмокi-Мiнск“:

Вельмі складаны, але цікавы матч. Раней „Няптунасу“ кожны раз бракавала нейкай драбніцы, каб павярнуць зыход гульні на сваю карысць. Сёння ж Клайпеда выйшла на эмацыйны пік — і дабілася жаданага. Мы ведалі, што літоўцы будуць гатовыя памерці на пляцоўцы, але здабыць два ачкі. Нажаль, нічога супрацьпаставіць ім, перш за ўсё менавіта ў гэтым плане, мы не змаглі. Практычна месячны перапынак «заспакоіў» нашу каманду, выбіў з тонусу, з рытму. Як здаецца, менавіта таму дапусцілі амаль тры дзесяткі памылак. Вельмі крыўдна аддаць вікторыю, не саступіўшы суперніку ў ключавых кампанентах. Аднак Марыус Рункаўскас апынуўся тым вырашальным фактарам у вызначэнні мацнейшага, што адсунуў усе астатнія на перыферыю. Ён выдаў нешта падобнае на лепшы матч жыцця, перасягнуўшы абарону любога з маіх хлопцаў.



НЯПТУНАС — ЦМОКІ-МІНСК - 75:72 (15:21, 16:16, 23:21, 21:14)

Клайпеда. 12 студзеня

НЯПТУНАС: Гірджунас (9), Рункаўскас (40), Улановас (2), Васілюс (2), Шаракаўскас (7 + 8 пад + 3 пер); Галдзікас (7), Якстас (4), Буткевічус (2+ 8 пад), Эйтутавічус (2), Мажэйка (н.в.).

ЦМОКІ-МІНСК: Міркавіч (5), Харпер (6), Ульянка (4), Коршук (2), Бэнсан (12); Хантэр (13), Трасцінецкі (10), Пэці (8 + 6 пер), Лютыч (7), Лашкевіч (5), Мешчаракоў (н.в.).

Ошибочка вышла? Выделите, пожалуйста, ее, нажмите Ctrl+Enter и срочно сообщите в редакцию

  • Код для вставки в блог
  • Опубликовать в Twitter

Единая лига ВТБ, Цмокi-Мiнск, Нептунас, Алексей Тростинецкий, Кит Бенсон, Дональдас Кайрис

Оцените материал:
Хорошо
Плохо

Комментарии 3

  • SARACIN0102 SARACIN0102
    13 янв. в 15:20

    Смотрел ночью по БТ2.Разочарован по полной. И результатом, и игрой. Результат отбросил нас на пршлогодний вариант. А игра - это хаос. В нападении кроме перебегания из угла в угол и всем известных двоек никакой тактики. Защита тоже, сами понимаете. Это нужно очень постараться, что бы дать одному игроку положить 40 очков. Не было видно и оперативного тренерского управления игрой. Посмотрим, что дальше, но по действиям игроков в этой игре было видно, что леги были не очень-то заряжены "костьми ложиться"- солдат спит, служба идет. Полное отсутствие мотивации. А, что касается наших, то что-то ожидать от них по сравнению с прошлым годом не приходится. Особенно без Кудрявцева и Григаса. В отсутствие зафолившегося Бенсона провалились позиции 5 и 4-ая. Наши ветераны на этих позициях, как всегда, не смотря на умиление Герчикова их действиями, оказались не в состоянии противостоять жесткой игре их нападающих, хотя самый высокий из них - 204см.По составу игроков игра должна быть нашей без всяких сносок на чужую площадку, на длительный отдых???, судейство или ветеранский возраст. Это поражение снова поставит вопрос о выживании в Лиге ВТБ, тем более, что палочки - выручалочки в лице Григаса не предвидится. Настоящая игра, ее результат, настолько неожиданны, Что вызывают бурю негативных змоций.

     

    Если, вдруг Герчиков снизойдет и прочитает этот комп, то хотелось бы, что бы он при ведении репортажа перестал однотонно тараторить, притом лить пустое, постоянно перебивать другого ведущего. Приходится просто заглушать звук, что бы не мешал смотреть своей монотонной скороговоркой. После московских баскетбольных ведущих просто невозможно зто слушать.

  • Fizik
    13 янв. в 13:12

    Отличный блог на прекрасном современном белорусском языке! Сразу видно, что люди с душой пишут, а не псевдопатриотов из себя корчат, прикрываясь текстом на тарашкевице.

  • dolbysystem
    12 янв. в 23:58

    З пачынам!

     

    Дзякуй! І за матэрыял, і за мову


Футбол Беларусь
чемпионат Беларуси
БАТЭ
высшая лига
первая лига
вторая лига
дублеры
Кубок Беларуси
Сборные
сборная Беларуси
сборная Беларуси мол.
квалификация ЧМ-2014
Еврокубки
Лига чемпионов
Лига Европы
Европейские чемпионаты
премьер-лига Россия
премьер-лига Англия
примера Испания
бундеслига Германия
серия А Италия
премьер-лига Украина
Хоккей
Экстралига
КХЛ
Динамо Минск
НХЛ
ЧМ-2013
ЧМ-2014
сборная Беларуси
Баскетбол
Беларусь
сборная Беларуси
сборная Беларусь жен.
Единая лига ВТБ
НБА
Гандбол
Беларусь
сборная Беларуси
Лига чемпионов
Теннис
Виктория Азаренко
Биатлон
Дарья Домрачева
Прочие
Бокс
Велоспорт
Легкая атлетика
Формула-1
Фристайл
Сервисы
Матч-центр
Фото
Видео
Блоги
Конференции
Сайт
O Goals.by
Редакция
Контакты
Вакансии
Реклама
Информация
Пользовательское соглашение
Партнеры
Goals.by в Twitter
Goals.by ВКонтакте
Goals.by на Facebook

© Goals.by, 2010-2014

Система управления рекламой - AdFox