У трэцім туры Еўрачэленджа «Цмокі» змагаліся з дацкім «Бакен Бэарс», які займае апошняе месца ў групе L. Зрэшты, нават нягледзячы на турнірную субардынацыю, гаспадары аказалі падапечным Кайрыса годны супраціў. Але ўсё ж не перашкодзілі ім атрымаць другую перамогу ў першым крузе і павялічыць тым самым шанцы на трапленне ў чвэрцьфінал
У аўторак, 28 студзеня, «Цмокі» у трэцім туры Еўрачэленджа пазмагаюцца на выездзе з «Бакен-Бэарс» з дацкага Орхуса. Сустрэча пачнецца а 21.15 па беларускім часе. Напярэдадні дуэлі мы тлумачым, чаго нашаму калектыву варта баяцца, а таксама праліваем святло на слабасці апанента.
У другім туры Топ-16 Еўрачэленджа мужчынская каманда «Цмокі», на жаль, пацярпела паражэнне ад «Урала» з Екацярынбурга. Зыход напружанай сустрэчы, якая расцягнулася на дадатковую пяціхвілінку, вырашыўся незадоўга да сірэны пасля трохачковага Фліса. Нажаль, адэкватны адказ наша каманда так і не збудавала, чым і ўскладніла сабе жыццё ў плане барацьбы за першае месца ў групе.
У першым для сябе хатнім матчы 2014 года мужчынская каманда «Цмокі», на жаль, пацярпела паразу на родным паркеце. Крыўдзіцелем беларускага калектыву выступіў ВЭФ, які з'яўляецца прамым канкурэнтам мінчукоў у барацьбе за месца ў плэй-оф Адзінай лігі ВТБ. Акрамя таго, дзякуючы вікторыі з перавагай у 7 ачкоў, латвійцы яшчэ і забяспечылі сабе перавагу і па суме вочных сустрэч.
У нядзелю, 19 студзеня, а 16.00 сталічныя «Цмокі» пазмагаюцца з латвійскім ВЭФам. Той самай камандай, якую беларускі клуб абыграў у першым для сябе матчы бягучага розыгрышу Адзінай лігі ВТБ. Аднак атрымліваць асалоду ад былога поспеху не варта, бо будучы паядынак мае каласальнае значэнне ў плане «драконаўскіх» перспектыў адносна траплення ў фінальную частку розыгрышу.
Баскетбольны клуб «Цмокi» дамовіўся аб супрацоўніцтве з амерыканскім баскетбалістам Тайранам Бразелтанам. Пагадненне з гульцом (1986, 186), які знаходзіцца ў статусе вольнага агента, падпісана да канца сезона.
У фінскім горадзе Котка сустрэчай з аднайменным клубам «Цмокі» стартавалі ў Топ-16 Еўрачэленджа. На шчасце падапечныя Кайрыса пачалі стадыю з перамогі. І калі ў першай палове гаспадары трымаліся з беларускім клубам на роўных, то пасля вялікага перапынку Бэнсан і кампанія на галаву пераўзышлі суперніка і дамагліся разгромнай вікторыі.
У сераду, 15 студзеня, мужчынская каманда «Цмокі» стартуе ў Топ-16 Еўрачэленджа. Падапечныя Данальдаса Кайрыса адкрыюць праграму чарговага кантынентальнага этапу паядынкам з фінскай Коткай, які адбудзецца ў аднайменным горадзе на Steveco Areena. Для азнаямлення з апанентам «драконаў» мы адказваем на самыя актуальныя пытанні, якімі задаюцца заўзятары мінскай каманды.
У рамках Адзінай лігі ВТБ мужчынская каманда «Цмокі» адправілася ў Клайпеду за першай перамогай у новым каляндарным годзе. На жаль, як і год таму, беларуская дружына зноў саступіла «Няптунасу», толькі на гэты раз абышлося без авертайма. Перамогу ж літоўскаму клубу прынёс шалёны кідок Рункаўскаса на апошняй секундзе супрацьстаяння. Для злога генія мінчукоў гэта быў 10 трохачковы ў матчы.
У нядзелю 12 студзеня, мужчынская каманда «Цмокі-Мінск» правядзе першую сустрэчу 2014 года. Цмокаў чакае выезд у Клайпеду, дзе ў рамках групавой стадыі Адзінай лігі ВТБ беларускі клуб пазмагаецца з літоўскім «Няптунасам». Матч пройдзе на «Швітурыс Арэне» і стартуе а 19.00 па беларускім часе.
Блог Кристины Козел о белорусском футболе и околофутболе
Фотаагляды матчаў менскага «Дынама» ў КХЛ. І не толькі
Самые свежие и интересные новости биатлона Беларуси
Афіцыйны блог БК Цмокі-Мінск
Лучшие картинки и видео о спорте со всего света.
Виталий Родионов
Обновлено 4 февраля
Николай Ходасевич
Обновлено 2 февраля
Кристина Козел
Обновлено 29 января
Максим Березинский
Обновлено 28 января
Сергей Канашиц
Обновлено 27 января
© Goals.by, 2010-2015
Система управления рекламой - AdFox